Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 мая 2018, 11:45

ALEKSEEV: адчуваю падтрымку беларусаў і за гэта вельмі ўдзячны

8 мая, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік Беларусі на конкурсе "Еўрабачанне-2018" ALEKSEEV, які сёння вечарам выступіць у першым паўфінале, адчувае падтрымку беларусаў і за гэта вельмі ўдзячны. Аб гэтым ён расказаў карэспандэнту БЕЛТА.

"Для мяне вялікі гонар прадстаўляць Беларусь, я ведаю, што шмат беларусаў мяне падтрымліваюць, і хачу сказаць вялікі дзякуй усім, я гэта адчуваю. Гэта дае мне вялікую энергію, дзякуй, што вы дзеліцеся ёю, я паспрабую перадаць гэты імпульс энергіі еўрапейскаму гледачу са сцэны", - сказаў артыст.

У час еўратыдня ALEKSEEV плённа рыхтаваўся да выступлення: кожны дзень займаўся вакалам і рэпеціраваў нумар. "Я натхнёны горадам, людзьмі, я гатовы выйсці на сцэну", - дадаў ён.

Як музыканту, які выступае з канцэртамі, ALEKSEEVу прывычны напружаны графік работы, і еўравізійны фармат яго не палохае. Ён рады магчымасці папрацаваць з прафесіяналамі самага высокага ўзроўню, гэта лепшы вопыт, які толькі можна атрымаць, дадаў артыст.

ALEKSEEV выйдзе на конкурсную сцэну пад нумарам 8. Выканаўца прадставіць яркі нумар на песню "Forever" ("Назаўсёды"), які фанаты "Еўрабачання" назвалі самым уражальным, паколькі ён вылучаецца сваім драматызмам.

"Беларусь 1" і "Беларусь 24" пакажуць першы паўфінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2018". Прамая трансляцыя пачнецца ў 22.00. За пуцёўкі ў фінал будуць змагацца 19 артыстаў з Азербайджана, Ісландыі, Албаніі, Бельгіі, Чэхіі, Літвы, Ізраіля, Беларусі, Эстоніі, Балгарыі, Македоніі, Харватыі, Аўстрыі, Грэцыі, Фінляндыі, Арменіі, Швейцарыі, Ірландыі, Кіпра.

У 63-м конкурсе "Еўрабачанне" прымаюць удзел 43 краіны. Партугалія праводзіць песенны форум упершыню. Права прыняць конкурс краіна атрымала дзякуючы перамозе Сальвадора Сабрала з песняй "Amar pelos dois" ("Любіць за дваіх") на партугальскай мове на "Еўрабачанні" ў Кіеве ў 2017 годзе. Сальвадор Сабрала атрымаў рэкордную колькасць балаў за ўсю гісторыю конкурсу - 758.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі