Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2016, 15:49

Алея славы з'явілася каля Белдзяржфілармоніі

21 кастрычніка, Мінск /Валерыя Гаўрылава - БЕЛТА/. Алея славы з'явілася каля Беларускай дзяржаўнай філармоніі па бульвары Мулявіна ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Закладка алеі народнымі артыстамі - знакавая падзея. Гэта акцыя сімвалічная і своечасовая менавіта ў Год культуры", - расказаў намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко ў час цырымоніі пасадкі алеі.

Алея блакітных ялін высаджана з удзелам народных артыстаў Беларусі, а таксама кіраўнікоў вялікіх прадпрыемстваў Савецкага раёна горада Мінска. Кіраўнік адміністрацыі Савецкага раёна Юрый Трушчанка адзначыў, што гэта своеасаблівы сімвал яднання культуры Беларусі і флагманаў беларускай эканомікі.

Каля пасаджаных дрэў былі ўстаноўлены таблічкі з імёнамі народных артыстаў Беларусі. "Гэта вельмі пачэсна і сімвалічна, што Алея славы закладзена на бульвары імя майго сябра і саратніка Мулявіна. Прыемна, што людзі будуць прагульвацца па бульвары і бачыць гэтыя цудоўныя імянныя дрэвы", - падкрэсліў народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

У сваю чаргу генеральны дырэктар Белдзяржфілармоніі Аляксандр Гарбар выказаў надзею, што Алея славы стане пачаткам вялікага ландшафтнага комплексу, у які таксама ўвойдзе адкрытая канцэртная пляцоўка, фантан і Алея зорак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі