Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Агульнарэспубліканскі тэлеконкурс дзіцячай творчасці "Талент краіны" стартуе 13 лістапада

Культура 02.11.2016 | 19:48

2 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульнарэспубліканскі тэлевізійны конкурс дзіцячай творчасці "Талент краіны" стартуе ў эфіры АНТ 13 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал", які з'яўляецца адным з арганізатараў конкурсу.

У адборачных турах прынялі ўдзел дзеці з усіх куткоў Беларусі ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў, якія ўжо маюць вопыт паспяховых публічных выступленняў - лаўрэаты нацыянальных і міжнародных конкурсаў. У выніку ў праект было адабрана 48 удзельнікаў (сольных выканаўцаў і калектываў), якія выступяць у 4 намінацыях: вакал (народны, акадэмічны і эстрадны); харэаграфія (народная, класічная, сучасная); інструментальнае мастацтва (фартэпіяна, струнныя, духавыя, струнныя шчыпковыя інструменты); арыгінальны жанр (акцёрскае майстэрства, цыркавое мастацтва, мастацкая дэкламацыя).

Вырашаць, хто з удзельнікаў дастойны перамогі, будзе кампетэнтнае журы, у складзе якога Кацярына Дулава, Віктар Бабарыкін, Вольга Гайко, Таццяна Лазоўская, Дзмітрый Залескі, Ігар Алоўнікаў, Вітаўтас Грыгалюнас і многія іншыя.

"Талент краіны" - гэта ўнікальная магчымасць для творчых дзяцей атрымаць білет на вялікую сцэну, заявіць пра сябе на ўсю краіну, выйграць грашовы грант. Але гэта яшчэ і шанц стаць натхняльнікам для ўсіх юнакоў і дзяўчат Беларусі, даказаць, што галоўнае для творчага шляху - любоў да мастацтва, надзвычайная працавітасць і безумоўная вера ў сябе.

Наперадзе два эфіры адборачнага тура для кожнай з дзвюх узроставых катэгорый удзельнікаў: 5-10 і 11-15 гадоў (13 лістапада, 20 лістапада, 27 лістапада, 4 лістапада). Потым два паўфіналы (11 снежня, 18 снежня) і фінал, які адбудзецца 25 снежня.

У дзвюх паўфінальных праграмах прымаюць удзел па 8 канкурсантаў, таксама размеркаваных па дзвюх узроставых групах. З кожнай паўфінальнай праграмы чатырох фіналістаў выбірае журы, а аднаго - гледачы ў зале шляхам інтэрактыўнага галасавання. У фінале судзейская калегія вызначае пераможцу ў кожнай з дзвюх прадстаўленых узроставых груп. Два трыумфатары атрымаюць грашовы прыз.

Агульнарэспубліканскі дзіцячы тэлевізійны конкурс "Талент краіны" з'яўляецца творчым пераемнікам папулярнага дзіцячага вакальнага конкурсу "Я спяваю!" тэлеканала АНТ. Праект прымеркаваны да правядзення ў краіне ў 2016 годзе Года культуры.

Арганізатары - ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" і Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі.

Сачыць за ходам праекта "Талент краіны" можна кожную нядзелю ў вячэрнім тэлеэфіры.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.