Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Адна з першых беларускіх марак з партрэтам Скарыны экспануецца ў Нацыянальнай бібліятэцы

Культура 07.12.2017 | 18:01
Фота з архіва
Фота з архіва

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адна з першых беларускіх марак з партрэтам Францыска Скарыны экспануецца на філатэлістычнай выстаўцы ў Нацыянальнай бібліятэцы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА намеснік дырэктара НББ Алесь Суша.

У экспазіцыі "Спадчына і гонар Беларусі" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання дэманструюцца маркі, канверты і паштовыя карткі, прысвечаныя багатай гісторыі і культуры Беларусі, выдатным асобам і падзеям, сучасным рэаліям дзяржавы.

Наведвальнікам выстаўкі прадстаўлена рэдкая магчымасць убачыць адну з першых беларускіх марак, якая была выдадзена амаль сто гадоў таму і на якой, што вельмі сімвалічна, знаходзіцца гравюрны партрэт Францыска Скарыны. Выстаўлены маркі і паштовыя канверты з партрэтамі асветніка і яго выданняў, выпушчаныя ў Савецкім Саюзе, Рэспубліцы Беларусь, а таксама прадстаўнікамі беларускай дыяспары за мяжой. Гэта экспанаты з асабістай калекцыі Аляксандра Сушы. Калекцыя сучаснай паштовай прадукцыі на тэму традыцый кніжнай культуры Беларусі прадстаўлена "Белпоштай".

Выстаўка працуе з 7 снежня ў адпаведнасці з умовамі наведвання міжнароднага выставачнага праекта "Францыск Скарына і яго эпоха". Урачыстае адкрыццё экспазіцыі адбудзецца 8 снежня. Арганізатарамі выступаюць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і РУП "Белпошта".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як траціць грошы беларуская сям'я У студзені-верасні 2017 года грашовыя расходы адной дамашняй гаспадаркі склалі Br965,2 у месяц. Br226,7 прыпадае на ўклады, падаткі, узносы і расходы на асабістую падсобную гаспадарку.