Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 красавіка 2018, 19:00

Аб'яўлены першы конкурс "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі"

2 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўлены першы конкурс "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве культуры.

Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: "Лепшы фільм у ігравой форме"; "Лепшы тэлесерыял у ігравой форме"; "Лепшая галоўная мужчынская роля"; "Лепшая галоўная жаночая роля"; "Лепшая жаночая роля другога плана"; "Лепшая мужчынская роля другога плана"; "Лепшы фільм у неігравой форме"; "Лепшы фільм у анімацыйнай форме"; "Лепшы кароткаметражны фільм"; "Лепшая рэжысёрская работа"; "Лепшы сцэнарый"; "Лепшая аператарская работа"; "Лепшая работа мастака-пастаноўшчыка"; "Лепшая работа мастака па касцюмах"; "Лепшая музыка да фільма"; "Лепшы мантаж фільма"; "Лепшы гукарэжысёр фільма"; "Лепшы дэбют у кіно па названых намінацыях"; "За выдатны ўклад у беларускі кінематограф"; "За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематограф".

Да ўдзелу ў конкурсе дапускаюцца фільмы, вытворцамі (прадзюсарамі) якіх з'яўляюцца рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, вытворчасці двух апошніх гадоў да 1 кастрычніка года, у якім прысуджаецца прэмія, а таксама іх аўтары, іншыя ўдзельнікі здымачных груп і выканаўцаў роляў у такіх фільмах. У намінацыі "За выдатны ўклад у беларускі кінематограф" могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі, якія ўнеслі значны ўклад у беларускі кінематограф. Да ўдзелу ў намінацыі "За выдатны ўклад беларускіх кінематаграфістаў у замежны кінематограф" дапускаюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь, якія ўнеслі значны ўклад у замежны кінематограф. Спіс намінантаў у абодвух выпадках фарміруецца па прапановах членаў журы конкурсу.

Заяўкі могуць падаць з 1 кастрычніка па 1 лістапада бягучага года праваўладальнікі фільмаў або іх прадстаўнікі ў адрас Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (220004, г. Мінск, прасп. Пераможцаў, 11) у электронным выглядзе і на матэрыяльным носьбіце з пазначэннем намінацыі.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. На першым, адборачным, этапе, з 1 па 15 лістапада па выніках разгляду заявак фарміруецца спіс удзельнікаў конкурсу, з якога журы выдзеліць намінантаў для ўдзелу ў другім этапе конкурсу. Другі этап пройдзе з 15 лістапада па 10 снежня, у гэты час падводзяцца вынікі конкурсу і вызначаюцца пераможцы. У журы ўвойдуць вядомыя і аўтарытэтныя работнікі кінематаграфіі, выкладчыкі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, кіназнаўцы, кінакрытыкі.

Спісы намінантаў, адабраных для ўдзелу ў другім этапе конкурсу, будуць размешчаны на афіцыйным сайце Міністэрства культуры. Пераможцам конкурсу ў кожнай намінацыі ўручаць спецыяльныя прызы (статуэтку), дыплом пераможцы і грашовую прэмію.

Узнагароджанне пераможцаў конкурсу пройдзе ў снежні ў ходзе святкавання Дня беларускага кіно.

Конкурс праводзіцца ў мэтах захавання і развіцця лепшых традыцый і дасягненняў беларускага кінамастацтва, іх папулярызацыі ў Беларусі і за яе межамі; стымулявання вытворчасці фільмаў і фарміравання нацыянальнага кінарынку; выяўлення і падтрымкі таленавітых творчых работнікаў у галіне кінематаграфіі, павышэння іх прафесійнага майстэрства.

Інструкцыя аб правядзенні конкурсу размешчана на сайце ведамства.

Арганізатары конкурсу - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм", грамадскае аб'яднанне "Беларускі саюз кінематаграфістаў", "Беларуская гільдыя акцёраў кіно".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі