Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
05 лістапада 2019, 14:40

Аб'яўлены пераможцы "Лістападзіка-2019"

5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску аб'яўлены пераможцы конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі "Лістападзік-2019". Мерапрыемства прайшло ў кінатэатры "Піянер", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Залаты "Лістападзік" за лепшы фільм дастаўся стужцы "Маё неверагоднае лета з Тэс", рэжысёр Стывен Ваўтэрлод (Нідэрланды, Германія).

"Гэты фільм мы выбралі таму, што ён сумяшчае ў сабе і нейкую мінімальную камерцыю і цікавую гісторыю, якую могуць глядзець як дзеці, так і дарослыя. Карціна глядзіцца даволі лёгка, а з іншага боку, гэты фільм паказвае гісторыю вельмі рэальную для дзяцей 11-12 гадоў", - сказала старшыня журы конкурсу, фестывальны адборшчык і заснавальніца аргенцінскай кампаніі па стварэнні дзіцячых фільмаў Animachicos Клара Суарэс.

Спецыяльнага прыза журы ўдастоена карціна "Булбул можа спяваць", рэжысёр - Рыма Дас (Індыя).

За лепшую дзіцячую ролю ўзнагароджана Эмілі Б'ер - фільм "Калонія" (Канада). Лепшай работай дарослага акцёра ў дзіцячым фільме прызнана роля Соні ван Утэрэна ў карціне "Маё неверагоднае лета з Тэс" (Нідэрланды, Германія).

У "Лістападзіку-2019" прынялі ўдзел 7 карцін. У склад журы ўвайшлі: Клара Суарэс (старшыня журы, Аргенціна), Томас Хайнеман (Германія), Улада Сянькова (Беларусь).

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" праходзіць па 8 лістапада пад слоганам "Да радасці". Сёлетні форум пакажа больш за 150 фільмаў з 50 краін. Заснавальнікамі фестывалю выступаюць Міністэрства культуры і Мінгарвыканкам. Арганізатар - цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі