Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Аб'яўленне Года малой радзімы пасадзейнічае развіццю мясцовых традыцый і звычаяў - Дрыга

Культура 12.02.2018 | 11:56
Ірына Дрыга. Фота з архіва
Ірына Дрыга. Фота з архіва

12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яўленне 2018-га Годам малой радзімы стане дадатковым імпульсам для развіцця мясцовых традыцый і звычаяў. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказала першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга. Яна прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама.

"Думаю, што ў план мерапрыемстваў па правядзенні Года малой радзімы будуць уключаны ўсе ўстановы культуры, у тым ліку музеі, сельскія клубы. Вялікую ўвагу плануецца ўдзяліць арганізацыі свят вёсак, раённых фестываляў, прысвечаных народным традыцыям і звычаям. Таксама рашэнне пасадзейнічае развіццю дамоў рамёстваў, прыцягненню ўвагі турыстаў і прыезджых да творчасці мясцовых умельцаў", - лічыць Ірына Дрыга.

Паводле яе слоў, тэма малой радзімы знойдзе адлюстраванне ў творах мастацтва, канцэртах, прымеркаваных да дзяржаўных свят.

Ірына Дрыга таксама праінфармавала, што міністэрства ў бягучым годзе мае намер змяніць падыходы да дзейнасці па ўстаноўцы твораў манументальнага мастацтва. Плануецца распрацаваць план на бліжэйшую перспектыву ў гэтай сферы. "Чакаем прапановы ад рэгіёнаў і Мінска", - дадала яна.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сярэднестатыстычны беларускі мужчына У агульнай колькасці насельніцтва Беларусі ўдзельная вага мужчын застаецца нязменнай - 46,6%. На пачатак 2018 года колькасць мужчын у рэспубліцы склала 4422 тыс. чалавек.