Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 сакавіка 2018, 15:44

Аб'ём выдзеленых на развіццё беларускіх тэатраў сродкаў у 2017 годзе павялічыўся на 15 працэнтаў

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'ём выдзеленых на развіццё беларускіх тэатраў сродкаў у 2017 годзе павялічыўся на 15 працэнтаў, паведаміла на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка аддзела прафесійнага мастацтва Міністэрства культуры Беларусі Таццяна Пархамовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аб'ём сродкаў для развіцця тэатраў, падрыхтоўкі новых пастановак і арганізацыі гастролей у мінулым годзе склаў Br1 млн 961 тыс., што на 15 працэнтаў больш, чым у 2016 годзе.

Спецыяліст расказала, што навацыяй мінулага года стаў конкурс рэжысёрскіх эксплікацый, на які было адпраўлена 20 заявак. Шэсць аўтараў сталі пераможцамі гэтага конкурсу. Яны атрымалі права пастаноўкі спектакляў на аснове сваіх рэжысёрскіх эксплікацый у тэатрах.

Усяго ў Беларусі дзейнічаюць 28 дзяржаўных тэатраў, 27 з іх уваходзяць у сістэму Міністэрства культуры, з якіх два музычныя, 18 драматычных, сем лялечных. Адзін тэатр знаходзіцца ў веданні Міністэрства абароны. Статус "нацыянальнага" маюць чатыры тэатры, звання "заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь" удастоена 11 тэатраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі