Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Культура

Апошнія навіны
Усе навіны
Скульптурным прызнаннем у любові Мінску стане выстава ў галерэі Міхаіла Савіцкага
6 верасня 2017
У экспазіцыі будуць прадстаўлены скульптурныя творы, прысвечаныя асноўным вехам гісторыі Мінска, яго жыхарам і героям.
Пахавальную маску Тутанхамона ўбачаць наведвальнікі выстаўкі ў Нацыянальным мастацкім музеі
6 верасня 2017
Экспазіцыя размесціцца ў чатырох залах і азнаёміць з багаццем і гісторыяй цывілізацыі, поўнай загадак і міфаў. Выстаўка будзе працаваць па 10 снежня.
Фота з архіва
Юбілейны сезон Вялікага тэатра Беларусі стане сезонам прэм'ер
5 верасня 2017
Першай прэм'ерай стане опера "Травіята" Джузэпэ Вердзі, над якой працуе Андрэйс Жагарс, прэм'ера яе адбудзецца 8 і 10 верасня.
Беларускі фільм "Першадрук" пакажуць за мяжой
5 верасня 2017
У канцы верасня "Першадрук" будзе адкрываць праграму Дзён беларускага кіно на фестывалі "Горад мары" ў горадзе Роўна (Украіна).
Выстаўка БЕЛТА "Параўнай Мінск" пазнаёміць з унікальнымі архіўнымі фота сталіцы
5 верасня 2017
Фатаграфіі, якія будуць прадстаўлены на выстаўцы, наглядна расказваюць, як змянялася беларуская сталіца. У экспазіцыю ўвойдуць унікальныя архіўныя фота Мінска пачынаючы з 1916 года.
Нацыянальныя гістарычныя музеі Беларусі і Румыніі заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве
5 верасня 2017
Спецыяльнымі гасцямі мерапрыемства сталі міністр культуры і нацыянальнай ідэнтычнасці Румыніі Лучыян Рамашкану і пасол Беларусі Андрэй Грынкевіч. У час сустрэчы яны абмеркавалі канкрэтныя пытанні далейшага развіцця беларуска-румынскага супрацоўніцтва ў галіне культуры.
Тэатральны сезон у Магілёве адкрыюць гастролі Сучаснага мастацкага тэатра з Мінска
5 верасня 2017
Адкрыццё 130-га сезона пройдзе 23 верасня паказам настальгічнай камедыі "Казкі старога Арбата" паводле п'есы Аляксея Арбузава.
Пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года дастаўлена з Масквы ў Мінск
4 верасня 2017
З сярэдзіны ХІХ стагоддзя кніга захоўвалася ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яе прывезлі ў Мінск спецыяльна для выстаўкі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці".
Серыя каліграфічных работ па матывах шрыфтоў Скарыны будзе прадстаўлена ў Мінску
4 верасня 2017
Частка прадстаўленых работ адносіцца да летэрынгу - віду мастацтва, у якім рысункі створаны на аснове літар і аб'яднаны ў адну гарманічную кампазіцыю. Асаблівае месца на выставе займаюць таксама шрыфтавыя работы, зробленыя з дапамогай лічбавага друку, паводле матываў Францыска Скарыны.
Тэлеканал "Беларусь 3" пакажа 8 музычных праграм з "Вялікай бард-рыбалкі"
4 верасня 2017
Па традыцыі адкрые паказ 9 верасня (14.20) перадача "Подых струн", у якой прагучаць папулярныя песні ў выкананні беларускіх аўтараў і выканаўцаў. У іх ліку Сяргей Антонаў (Мінск), Вячаслаў Клімовіч (Гомель), трыа "Фіеста" (Маладзечна), Сяргей Кулягін (Магілёў).
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Бізнес без рэгістрацыі ІП У Беларусі ўказам пашыраны пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца па заяўным прынцыпе без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў.