Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

ЕЭК: дзеянні Рассельгаснагляду адносна беларускіх прадуктаў харчавання не адпавядаюць устаноўленым патрабаванням

Каментарыі 14.12.2016 | 13:29

Еўразійская эканамічная камісія па просьбе БЕЛТА выказала сваю пазіцыю па пытаннях адпаведнасці беларускіх прадуктаў ветэрынарна-санітарным патрабаванням Расіі, якасці такой прадукцыі, а таксама рээкспарту так званых санкцыйных прадуктаў харчавання.

- Цяпер Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе Расіі пры выяўленні перамяшчэння тавараў з тэрыторыі Беларусі на тэрыторыю РФ з парушэннем ветэрынарна-санітарных патрабаванняў (неадпаведнасць сертыфікатаў, неадпаведнасць масавай долі бялку і г.д.) уводзіць часовыя абмежаванні на пастаўкі падкантрольных тавараў з беларускіх прадпрыемстваў. Наколькі гэта правамерна?

Каменціруе дырэктар дэпартамента санітарных, фітасанітарных і ветэрынарных мер ЕЭК Ігар Гаеўскі:

- На нашу думку, дзеянні Федэральнай службы па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе не адпавядаюць устаноўленым патрабаванням у актах ЕЭК. У адпаведнасці з палажэннем аб адзіным парадку ажыццяўлення ветэрынарнага кантролю на мытнай граніцы ЕАЭС і на мытнай тэрыторыі саюза яго патрабаванні прымяняюцца ў дачыненні да тавараў, пазначаных у адзіным пераліку тавараў, што падлягаюць ветэрынарнаму нагляду.

У прыватнасці, палажэнне ўстанаўлівае парадак правядзення кантролю дзяржаўнымі органамі і ўстановамі дзяржаў ЕАЭС, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне ветэрынарыі, за падкантрольнымі таварамі на мытнай граніцы і мытнай тэрыторыі саюза для недапушчэння ўвозу і перамяшчэння небяспечных для здароўя чалавека і жывёл падкантрольных тавараў.

Пры гэтым у адзіным пераліку тавараў, што падлягаюць ветэрынарнаму нагляду, устаноўлены асобныя катэгорыі прадукцыі жывёльнага паходжання, якія падлягаюць кантролю ў частцы эпізаатычнай стабільнасці без правядзення лабараторных даследаванняў на адпаведнасць патрабаванням саюза. Інакш кажучы размова ідзе пра стабільнасць ветэрынарна-санітарнай абстаноўкі на тэрыторыі, з якой выходзіць груз. Патрабаванне ў пераліку ўказана толькі па гэтым крытэрыі, лабараторныя выпрабаванні не патрэбны.

- Ці сапраўды беларускі бок злоўжывае тым, што Расія адмовілася ад тавараў з шэрага еўрапейскіх краін, ЗША? Якога меркавання прытрымліваецца ЕЭК у пытаннях рээкспарту? Ці правамоцныя заявы Рассельгаснагляду аб нядобрасумленнасці беларускіх прадпрыемстваў?

Дырэктар дэпартамента аграпрамысловай палітыкі ЕЭК Станіслаў Бубен:

- У Беларусь паступаюць тавары з трэціх краін, у тым ліку ўключаныя ў санкцыйны расійскі спіс. Калі тавар, які паступіў у рэспубліку, прайшоў перапрацоўку (ачыстка, засолка, тэрмічная апрацоўка і гэтак далек) і маркіруецца вытворцам Беларусі, то гэты тавар з'яўляецца беларускім і ў перапрацаваным выглядзе можа свабодна выкарыстоўвацца ва ўнутраным гандлі на рынку саюза, напрыклад перапрацаваныя крэветкі, рыба.

Упэўнены, каб вызначыць у выпадках, калі ўзнікае сумненне, краіну паходжання тавару, неабходна праводзіць дэталёвую праверку па кожнай канкрэтнай сітуацыі. І толькі на падставе рэзультатаў рабіць нейкія вывады. Выклікае сумненне абгрунтаванасць заяў Рассельгаснагляду аб немагчымасці беларускіх прадпрыемстваў выпускаць малочную прадукцыю з нармальнай колькасцю бялкоў у саставе, пэўнай тлустасці.

- На чым заснаваны заявы Рассельгаснагляду аб неадпаведнасці беларускай малочнай прадукцыі ў частцы выкарыстання сухога малака?

Ігар Гаеўскі:

- У адпаведнасці з дагаворам аб ЕАЭС для прымянення і выканання тэхнічных рэгламентаў выкарыстоўваюцца стандарты з пералікаў да рэгламентаў або атэставаныя на дзяржаўным узроўні методыкі. Пры кантролі беларускага малака Рассельгаснагляд прымяняў методыку вымярэння масавай канцэнтрацыі сухога малака ў пробах прадуктаў харчавання метадам імунаферментнага аналізу з дапамогай набору рэагентаў "Сухое малако-ІФА" вытворчасці ТАА "ХЕМА", распрацоўшчык ТАА "ХЕМА". Аднак гэта методыка не толькі не ўключана ў пералік стандартаў, што змяшчаюць правілы і метады даследаванняў (выпрабаванняў) і вымярэнняў, у тым ліку правілы адбору ўзораў, неабходныя для прымянення і выканання патрабаванняў тэхнічнага рэгламенту Мытнага саюза "Аб бяспецы малака і малочнай прадукцыі" (ТР МС 033/2013), зацверджаны рашэннем Калегіі ЕЭК 26 мая 2014 года, але і не ўнесена ў Федэральны інфармацыйны фонд Расійскай Федэрацыі па забеспячэнні адзінства вымярэнняў і не можа быць выкарыстана нават на тэрыторыі Расіі для наглядна-кантрольнай функцыі.

Акрамя таго, навуковая канцэпцыя метаду імунаферментнага аналізу ІФА, на якім заснавана гэта методыка, прадугледжвае выяўленне змененых структур бялку малака, якое прайшло сушку, што можа супадаць са структурай бялку малака, якое прайшло высокатэмпературную апрацоўку, і прывесці да атрымання памылковастаноўчых рэзультатаў выяўлення сухога малака ў пітным.

Выкарыстанне гэтай методыкі для прымянення і выканання патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў саюза і ажыццяўлення кантрольна-наглядных мерапрыемстваў неправамерна.

Прадастаўленне ў сродках масавай інфармацыі рэзультатаў прымянення методыкі, якія могуць быць у тым ліку памылковастаноўчымі, садзейнічае ўвядзенню ў зман спажыўцоў і адмоўна ўплывае на рэпутацыю добрасумленных вытворцаў.

- Што трэба зрабіць, каб зняць рознагалоссі краін па гэтых пытаннях? Якія дзеянні ЕЭК мае намер прымаць для паляпшэння ўзаемадзеяння наглядных органаў дзяржаў ЕАЭС?

Ігар Гаеўскі:

- У мэтах разгляду пытанняў узаемных паставак тавараў камісіяй прапанаваны змяненні ў адпаведныя акты саюза. Пры гэтым камісіяй праводзіцца планамерная работа па ўдасканаленні сістэм нагляду ў дзяржавах. У прыватнасці, у высокай ступені гатоўнасці знаходзіцца дакумент, які рэгулюе пытанні прасочвальнасці жывёлагадоўчай прадукцыі на рынку ЕАЭС.

БЕЛТА.

Версія для друку
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Схема пад'езду да могілак на Радаўніцу Каб пазбегнуць затораў і для зручнасці грамадзян 25 красавіка (Радаўніца) зменена арганізацыя пад'езду да Паўночных і Міханавіцкіх могілак.