Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Уборачная кампанія

Уборачная кампанія

Уборка збожжавых завяршылася ў Беларусі да 20 жніўня. Адпаведную задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 2 жніўня рэспублiканскай селектарнай нарадзе. Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі. "Нельга дапусціць, каб, як гэта нярэдка бывае, механізм уборачнай кампаніі працаваў у павольным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі, якіх дапусціць у бягучым годзе нельга", - падкрэсліў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка. Тэмпы ўборкі павінны быць кардынальна паскораны. На перыяд уборачнай кампаніі Прэзідэнт пашырыў паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, а таксама запатрабаваў асабістага ўключэння ў арганізацыю працэсу чыноўнікаў самага высокага рангу.

Беларусь уваходзіць у групу дзяржаў з дастатковым узроўнем вытворчасці збожжавых: на душу насельніцтва ў нас прыпадае больш за 900 кг збожжа. Доля краіны ў сусветнай вытворчасці збожжа за апошнія 15 гадоў вырасла з 0,26 да 0,38%. У сярэднім валавы збор збожжа ў краіне перавышае 9 млн т у год (з улікам кукурузы). Гэтага аб'ёму хапае, каб цалкам забяспечыць уласныя патрэбнасці ў харчовым, так і ў фуражным збожжы. Па ўраджайнасці збожжавых - у сярэднім штогод яна складае каля 34 ц/га - Беларусь лідзіруе сярод краін СНД.

КДК адзначае станоўчую дынаміку ў правядзенні ўборачнай кампаніі
4 жніўня 2017
"Крыху павялічыліся тэмпы ўборкі, магчыма, за кошт таго, што падключылася Віцебская вобласць. Нарада ў кіраўніка дзяржавы стала моцным імпульсам для актывізацыі работ", - адзначыў Леанід Анфімаў.
Беларускія аграрыі намалацілі больш за 1,5 млн т збожжа
4 жніўня 2017
Збожжавыя і зернебабовыя ўбраны з 448,7 тыс. га, што складае 19,9 працэнта ад агульнай плошчы. Лідарам па-ранейшаму з'яўляецца Брэсцкая вобласць, дзе ўбрана 44,3 працэнта плошчаў.
"Белнафтахім" на час уборкі стварыў на базах тыднёвы запас дызельнага паліва
3 жніўня 2017
Бесперабойнае забеспячэнне аўтамабільным палівам для правядзення сельскагаспадарчых пасяўных і ўборачных работ знаходзіцца на асаблівым кантролі ў канцэрне "Белнафтахім".
Летні дзень год корміць
3 жніўня 2017
Весткі пра першых камбайнераў, якія намалацілі тысячу тон збожжа ў Гомельскай вобласці, каторы год запар прыходзяць з КСУП "Агракамбінат "Холмеч" Рэчыцкага раёна.
У Беларусі плануюць забараніць захоўванне кармоў у буртах
3 жніўня 2017
"У Беларусі неабходна забараніць захоўванне кармоў у буртах. Гэты метад захоўвання сенажу яшчэ выкарыстоўваецца ў Віцебскай, Гомельскай і іншых абласцях", - сказаў міністр.
10 цытат з селектарнай нарады Прэзідэнта
2 жніўня 2017
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння правёў рэспубліканскую селектарную нараду па пытаннях уборкі ўраджаю. Публікуем 10 цытат, якія маглі б стаць кароткім канспектам пратаколаў нарады.
Лукашэнка: тыднёвы запас паліва павінен быць сфарміраваны ў абласцях на час уборачнай кампаніі
2 жніўня 2017
"Адказныя за ўгнаенні пад азімую сяўбу, за паліва. Тыднёвы незніжальны запас павінен быць сфарміраваны да 10 жніўня. Займайцеся. Я вам вызначыў па грашах, па ўгнаеннях, па паліве", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка жорстка раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі
2 жніўня 2017
Аляксандр Лукашэнка папярэдзіў адказных за ўборачную кампанію членаў урада, кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады аб адказнасці за выкананне пастаўленых задач.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Медыцына Беларусі ў лічбах У Беларусі функцыянуюць 1580 медыцынскіх арганізацый.