Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Уборачная кампанія

Уборачная кампанія

Уборка збожжавых завяршылася ў Беларусі да 20 жніўня. Адпаведную задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на праведзенай 2 жніўня рэспублiканскай селектарнай нарадзе. Кіраўнік дзяржавы раскрытыкаваў чыноўнікаў за правалы ў падрыхтоўцы да ўборачнай кампаніі. "Нельга дапусціць, каб, як гэта нярэдка бывае, механізм уборачнай кампаніі працаваў у павольным рэжыме. Гэта пагражае непазбежнымі стратамі, якіх дапусціць у бягучым годзе нельга", - падкрэсліў на нарадзе Аляксандр Лукашэнка. Тэмпы ўборкі павінны быць кардынальна паскораны. На перыяд уборачнай кампаніі Прэзідэнт пашырыў паўнамоцтвы старшынь райвыканкамаў, а таксама запатрабаваў асабістага ўключэння ў арганізацыю працэсу чыноўнікаў самага высокага рангу.

Беларусь уваходзіць у групу дзяржаў з дастатковым узроўнем вытворчасці збожжавых: на душу насельніцтва ў нас прыпадае больш за 900 кг збожжа. Доля краіны ў сусветнай вытворчасці збожжа за апошнія 15 гадоў вырасла з 0,26 да 0,38%. У сярэднім валавы збор збожжа ў краіне перавышае 9 млн т у год (з улікам кукурузы). Гэтага аб'ёму хапае, каб цалкам забяспечыць уласныя патрэбнасці ў харчовым, так і ў фуражным збожжы. Па ўраджайнасці збожжавых - у сярэднім штогод яна складае каля 34 ц/га - Беларусь лідзіруе сярод краін СНД.

У Беларусі накапана больш за 1 млн т цукровых буракоў
25 верасня 2017
Па стане на 25 верасня ў Беларусі накапана 1,086 млн т цукровых буракоў. У Брэсцкай вобласці накапана 169,2 тыс. т, у Гродзенскай - 426 тыс. т, Мінскай - 431 тыс. т, Магілёўскай - 59,9 тыс. т.
У Беларусі засталося ўбраць 2,7 працэнта плошчаў рапсу
25 верасня 2017
Па стане на 25 верасня ў Беларусі ўбрана 97,3 працэнта плошчаў рапсу, што складае 321,7 тыс. га. Усяго ў краіне намалочана 707,3 тыс. т рапсу.
У Беларусі ўбрана больш як палавіна плошчаў грэчкі
21 верасня 2017
Па стане на 21 верасня ў Беларусі ўбрана 50,2 працэнта плошчаў грэчкі, што складае 7,08 тыс. га. У Брэсцкай вобласці ўбрана 80,2 працэнта плошчаў, Гомельскай - 41 працэнт, Гродзенскай - 77,3 працэнта, Магілёўскай - 41,2 працэнта, Мінскай - 24,7 працэнта, Віцебскай - 32,2 працэнта. Усяго ў краіне намалочана 10,1 тыс. т грэчкі. Ураджайнасць склала 14,3 ц/га.
У Беларусі ў 2017 годзе чакаецца ўраджай бульбы 5,7 млн т
13 верасня 2017
З 1105 тыс. т бульбы 182 тыс. т будзе накіравана на насенне, 150 тыс. т - на прамысловую перапрацоўку, 165 тыс. т - для гандлю, грамадскага харчавання, закладкі ў стабілізацыйныя фонды, 608 тыс. т - для рэалізацыі на рынках, кірмашах, іншай рэалізацыі, уключаючы экспарт.
У Беларусі ўбрана больш за палавіну плошчаў проса
11 верасня 2017
Лідарам па ўраджайнасці з'яўляецца Гродзенская вобласць (42,7 ц/га).
У Беларусі чакаецца рэкордны ўраджай рапсу
7 верасня 2017
Паводле слоў Леаніда Зайца, 2017 год быў няпростым для аграрыяў у плане ўмоў надвор'я. Пры гэтым ураджай удалося сабраць большы за мінулагодні.
Беларускія аграрыі ў 2017 годзе змогуць сабраць ураджай 10 млн т - Заяц
7 верасня 2017
Уборачная кампанія ідзе да завяршэння. "Пры гэтым да завяршэння мы ідзём з перамогай - засталося ўбраць менш як 3 працэнты плошчаў, у асноўным у Віцебскай вобласці", - адзначыў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання.
У Беларусі засталося ўбраць 2,2 працэнта плошчаў збожжавых
6 верасня 2017
Па стане на 6 верасня ў Беларусі намалочана больш за 7,5 млн т збожжа (разам з грэчкай і просам). У агульным намалоце 1887 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1348 тыс. т - Гродзенскай, 1231,4 тыс. т - Брэсцкай, 1169 тыс. т - Магілёўскай.
У Беларусі намалацілі ўжо больш за 7,5 млн т збожжа
5 верасня 2017
Па стане на 5 верасня ў Беларусі намалочана больш за 7,5 млн т збожжа (разам з грэчкай і просам). У агульным намалоце 1886,6 тыс. т складае ўклад аграрыяў Мінскай вобласці, 1348 тыс. т - Гродзенскай, 1231,4 тыс. т - Брэсцкай, 1166,9 тыс. т - Магілёўскай.
Уборка цукровых буракоў пачалася ў Беларусі
4 верасня 2017
"У гэтым годзе цукровыя буракі неабходна ўбраць з 97,9 тыс. га. Уборку пачалі ўжо Гродзенская і Мінская вобласці, астатнія рэгіёны пачнуць у бліжэйшыя дні", - сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Занеўскі.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.