Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Лукашэнка аб падыходах у рабоце ўлады: мы павінны ўмець слухаць і чуць людзей
21 красавіка 2017
Такі падыход павінен быць уласцівы ўсім галінам улады, перакананы Прэзідэнт. "Людзей трэба слухаць і рабіць высновы, і дзейнічаць, дапамагаючы ім. Іншага не трэба. Гэта задача любой улады, любога дзяржаўнага служачага", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: ашуканства ў пытанні дасягнення сярэдняй зарплаты Br1000 недапушчальна
21 красавіка 2017
"Ашуканства ў гэтай справе недапушчальна. Нават не думайце без уліку прадукцыйнасці працы выдаць па Br1000. Яны павінны быць зароблены", - падкрэсліў Прэзідэнт, звяртаючыся да кіраўнікоў.
Лукашэнка: залішніх праверак, што паралізуюць бізнес, быць не павінна
21 красавіка 2017
"Прадпрыемствы, якія нармальна працуюць, не трэба пастаянна правяраць. А вось нестабільныя, якія трапілі ў гэты рад, павінны знаходзіцца пад пільным кантролем дзяржавы. Яшчэ больш пільным, чым ёсць цяпер", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: чалавечы капітал у Беларусі - самая высокая каштоўнасць
21 красавіка 2017
"Чалавечы капітал з'яўляецца для нас самай высокай каштоўнасцю. Паколькі гэта інвестыцыі ў будучыню. Здаровая, адукаваная нацыя з багатай культурай - аснова паспяховай дзяржавы", - падкрэсліў беларускі лідар.
Беларусь павінна стаць адной з вузлавых платформ новага Шаўковага шляху - Лукашэнка
21 красавіка 2017
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у сусветнай эканоміцы адбываюцца фундаментальныя трансфармацыі. Разам з магутнымі сацыяльна-эканамічнымі выклікамі і дысбалансамі ўзнікаюць і новыя глабальныя праекты супрацоўніцтва з адкрытай архітэктурай, такія як эканамічны пояс Шаўковага шляху.
Лукашэнка даручыў павялічыць аб'ёмы будаўніцтва арэнднага жылля
21 красавіка 2017
"Цяпер павялічваецца попыт на арэнднае жыллё, які перавышае прапанаванне, асабліва ў Мінску і іншых вялікіх гарадах. Ураду і губернатарам даручаю павялічыць аб'ёмы такога будаўніцтва як за кошт дзяржавы і ўласных сродкаў арганізацый, так і з прыцягненнем прыватнага капіталу", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі: мы абавязаны забяспечыць зялёную вуліцу для інвестараў
21 красавіка 2017
"Не ўладальнік капіталу павінен хадзіць па кабінетах, каб укласці ў Беларусь свае грошы, а мы абавязаны забяспечыць яму зялёную вуліцу ў краіне. Усе пытанні павінны вырашацца аператыўна!" - запатрабаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт: патрэбна новая канцэпцыя дэкрэта нумар 3 - прымусіць кожнага працаваць
21 красавіка 2017
Кіраўнік дзяржавы звярнуў асаблівую ўвагу на неабходнасць зрабіць вывады па сітуацыі па дэкрэце нумар 3. "Патрэбна новая канцэпцыя - прымусіць кожнага працаваць", - заявіў ён.
Павелічэнне тарыфаў на ЖКП можа быць апраўдана пры павышэнні якасці і зніжэнні затрат - Лукашэнка
21 красавіка 2017
"Хачу папярэдзіць: павышэнне тарыфаў можа быць апраўдана толькі пры ўмове павышэння якасці абслугоўвання і зніжэння затрат", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Беларусі прапанавалі пабудаваць другі горна-абагачальны камбінат у Туркменістане - Лукашэнка
21 красавіка 2017
"Мне паабяцалі, што будуць прыкладзены ўсе сілы для таго, каб беларусам даверыць будаўніцтва другога камбіната. Я сказаў, што калі мы захочам, то і так выйграем гэты тэндар", - расказаў кіраўнік дзяржавы.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Украіна: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Тавараабарот Беларусі з Украінай па выніках 2016 года павялічыўся на 10,5%, экспарт - на 13,2%, імпарт - на 3,2%. Сальда дадатнае - $1,87 млрд