Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

"Перастаньце намі панукаць" - Лукашэнка заклікае да развіцця адносін з Захадам без прадузятасці і недаверу
21 красавіка 2017
"Гэта ключ да інвестыцый, сучасных тэхналогій, рэсурсаў, ёмістых рынкаў. Дыялог, які намеціўся, адпавядае не толькі ўзаемавыгадным эканамічным інтарэсам, але і нацэлены на падтрыманне палітычнай стабільнасці ў Еўрапейскім рэгіёне", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
У Беларусі неабходна больш актыўна ўкараняць ІТ-тэхналогіі ў сферы бытавых паслуг, гандлі і ЖКГ - Лукашэнка
21 красавіка 2017
"Яшчэ адной кропкай росту з'яўляецца паўсюднае ўкараненне новых інфармацыйных тэхналогій. Яны ўжо шырока прымяняюцца ў ахове здароўя, адукацыі, банкаўскай сферы, на мытні. Ва ўжытак увайшлі электронны рэцэпт, школьны электронны дзённік, электронны банкінг", - адзначыў Прэзідэнт.
Прэзідэнт даручыў Мінадукацыі вызначыць аптымальную колькасць ВНУ ў краіне
21 красавіка 2017
"Міністэрству адукацыі, іншым зацікаўленым ведамствам трэба аб'ектыўна ацаніць сітуацыю - ці не з'яўляецца залішняй для Беларусі існуючая колькасць ВНУ? На сённяшні дзень іх больш за 50", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: кошт квадратнага метра жылля не павінен быць вышэйшым за сярэднямесячны заработак
21 красавіка 2017
"Даручаю ўраду забяспечыць рэалізацыю прынцыпу: цана аднаго квадрата не павінна быць вышэйшай за сярэднямесячны заработак", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Адносіны Беларусі з Расіяй традыцыйна маюць асаблівы стратэгічны характар - Лукашэнка
21 красавіка 2017
"Дасягнуты ўзровень узаемаразумення паміж дзвюма краінамі, даверныя асабістыя адносіны паміж прэзідэнтамі даюць магчымасць нам адкрыта абмяркоўваць усе важныя праблемы, знаходзіць кампраміс", - заявіў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: суверэнітэт і бяспека Беларусі - гэта святое
21 красавіка 2017
"Стабільнасць, бяспека нашай дзяржавы, незалежнасць і суверэнітэт - гэта святое. І калі нехта на гэта замахнецца, мы прыменім усю моц нашай дзяржавы. Мы не паглядзім на тое, як нас потым ацэняць", - сказаў Прэзідэнт.
Дзяржава заўсёды будзе падтрымліваць адораных і творчых асоб - Прэзідэнт
21 красавіка 2017
"Мы заўсёды будзем падтрымліваць адораных і творчых асоб. Асабліва тых, хто сваімі работамі натхняе мільёны людзей, праслаўляе нашу краіну", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: Беларусь стала прыкладам міралюбнасці, талерантнасці і міжнацыянальнага братэрства
21 красавіка 2017
Гістарычна склалася так, што Белая Русь стала гасцінным домам, дзе можна азнаёміцца з культурай і звычаямі многіх народаў: тут дружна жывуць беларусы і рускія, украінцы і палякі, яўрэі і татары, эстонцы і літоўцы, узбекі і казахі, прадстаўнікі многіх іншых нацыянальнасцей.
Чалавек сам павінен імкнуцца да працаўладкавання - Прэзідэнт
21 красавіка 2017
"Трэба прывыкаць да таго, што не работа павінна ісці да людзей, а людзі - ісці за работай. Так прынята ва ўсім свеце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: кантроль за цэнамі будзе прадоўжаны
21 красавіка 2017
"Важны элемент - кантроль за цэнамі на спажывецкія тавары і паслугі першай неабходнасці. У 2016 годзе мы змаглі не дапусціць іх істотнага росту. Аналагічная сітуацыя складваецца і цяпер. Кантроль будзе прадоўжаны", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Знешнегандлёвы абарот Беларусі ў I квартале Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у I квартале 2017 года перасягнуў $15,11 млрд* - 118,6% да студзеня-сакавіка 2016 года.