Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

ПЯТЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

ПЯТЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

Распараджэннем Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2016 года №52 рп створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу.

Аб'ём замежных інвестыцый у эканоміку Беларусі за пяць гадоў вырас у 2,5 раза
22 чэрвеня 2016
"Паказчыкам сусветнага інтарэсу да беларускай эканомікі з'яўляецца ўзросшая актыўнасць замежных інвестараў. За апошнія пяць гадоў аб'ём замежных інвестыцый у эканоміку вырас у 2,5 раза, пры гэтым прыцягнута амаль $11 млрд на чыстай аснове", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Лукашэнка: на парадку дня - пераход да "зялёных" тэхналогій і эканомікі ведаў
22 чэрвеня 2016
"Мы не толькі захавалі і мадэрнізавалі традыцыйныя галіны, але і стварылі задзел для развіцця прынцыпова новых напрамкаў - атамнай энергетыкі, касмічнай, біятэхналагічнай і іншых галін. На парадку дня - пераход да "зялёных" тэхналогій і эканомікі ведаў", - падкрэсліў Прэзідэнт.
На новым этапе трэба перайсці ад "даганяючай" стратэгіі да "апераджальнай" - Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, у свеце ўсё даўно падзелена - кожны кавалак зямлі, кожны рынак. "Таму, каб асвоіць новыя нішы, нам трэба працаваць напорыста, калі хочаце, агрэсіўна і, галоўнае, рэзультатыўна, максімальна скарачаць затраты, зніжаць сабекошт прадукцыі, эканоміць фінансавыя рэсурсы", - растлумачыў Прэзідэнт.
Беларусь можа абараніць свой суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць - Прэзідэнт
22 чэрвеня 2016
"Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што мы здольны абараніць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць нашай краіны, мір і парадак у дзяржаве", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Міралюбная палітыка павінна падмацоўвацца здольнасцю дзяржавы абараніць свой народ - Лукашэнка
22 чэрвеня 2016
Колькасць і структура сілавых ведамстваў прыведзены ў адпаведнасць з аптымальнымі патрэбнасцямі надзейнай абароны і эканамічнымі магчымасцямі дзяржавы. "Гэта не значыць, што мы спыніліся ў аптымізацыі сілавых структур, мы гэта робім пастаянна, будзем рабіць і ў далейшым", - заўважыў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка аб планах на пяцігоддзе: гэта праграма развіцця, а не застою
22 чэрвеня 2016
"Гэта праграма развіцця, а не застою; праграма будучага, а не мінулага; праграма дзеянняў, а не чаканняў", - заявіў Прэзідэнт.
У Беларусі прадоўжыцца сістэмная работа па ўмацаванні даверу да беларускага рубля
22 чэрвеня 2016
"Ураду і Нацыянальнаму банку неабходна прадоўжыць сістэмную работу па ўмацаванні даверу да беларускага рубля, забеспячэнні ўстойлівага росту золатавалютных рэзерваў, падтрыманні іх на бяспечным узроўні, павысіць эфектыўнасць бюджэтных расходаў і скараціць знешні дзярждоўг", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: адзінства народа дае магчымасць зберагчы мір у краіне і саму краіну
22 чэрвеня 2016
"І галоўны ўрок у тым, што любую, нават самую вялікую бяду можна адолець толькі разам, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Калі перад тварам цяжкасцей народ аб'ядноўваецца, а людзі не падаюць духам, то любыя перашкоды пераадольныя і любыя мэты дасягальныя".
Прэзідэнт Беларусі адзначае дэградацыю механізмаў забеспячэння міжнароднай бяспекі
22 чэрвеня 2016
"На працягу апошніх гадоў мы бачым, як дэградуюць механізмы забеспячэння міжнароднай бяспекі. Грубае ўмяшанне "ўладных людзей" запальвае цэлыя рэгіёны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Удзельнікі пятага Усебеларускага народнага сходу ўшанавалі мінутай маўчання памяць ахвяр ВАВ
22 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў сваім уступным слове адзначыў, што кожны прыехаў на форум з чымсьці сваім.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Стадыён "Дынама" Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты 12 чэрвеня 1934 года, рэканструяваны ў 1939 годзе, разбураны ў час Вялікай Айчыннай вайны. Новы стадыён пабудаваны ў 1947-1954 гадах.