Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Год навукі

Год навукі

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ "Аб аб'яўленні 2017 года Годам навукі".

Асноўнай мэтай гэтага рашэння з'яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу.

Бесправадную сістэму аўтаматычнага рэгулявання ацяплення ў памяшканні распрацавалі ў Беларусі
12 красавіка 2017
"Гэта сістэма прызначана перш за ўсё для шматкватэрных дамоў і адміністрацыйных будынкаў, такіх як бальніцы, школы, офісы. Яна дае магчымасць кіраваць тэмпературным рэжымам у памяшканнях", - расказаў Дзмітрый Калінін.
Выручка ад рэалізацыі навуковых распрацовак у 100 разоў перавышае аб'ём затрачаных бюджэтных сродкаў - Гусакоў
10 красавіка 2017
Распрацоўкі беларускіх вучоных прадаюцца больш як у 60 дзяржаў. "Наладжваем узаемадзеянне з новымі партнёрамі: Егіптам, Суданам, Пакістанам, Індыяй і іншымі краінамі", - звярнуў увагу старшыня Прэзідыума НАН.
Размову аб перспектывах беларускай навукі плануецца прадоўжыць у верасні
7 красавіка 2017
Будзе падрыхтаваны зварот кіраўніка дзяржавы да вучонай супольнасці. "Там будуць і ацэнка сітуацыі, і перспектывы. Мы павінны нарэшце паставіць кропку ва ўсіх спрэчных пытаннях", - сказаў Прэзідэнт.
Прэзідэнт: неабходна актыўней прыцягваць вучоных да вырашэння важнейшых дзяржаўных задач
7 красавіка 2017
"Маглі б мы з вучонымі, гуманітарыямі, акадэмікамі прапрацаваць гэту тэму і некалькі варыянтаў выбраць? Не, зноў мне прынеслі гэты праект дэкрэта, паклалі на стол", - канстатаваў Прэзідэнт.
Лукашэнка выступае за асаблівыя падыходы да налічэння зарплат вучоным
7 красавіка 2017
Аляксандр Лукашэнка лічыць, што ў гэтым пытанні "трэба выпрацаваць нейкія прынцыпы, падыходы, метадалогію". Пэўныя захады ў гэтым напрамку зроблены ў ахове здароўя, адукацыі.
Лукашэнка ў НАН азнаёміўся з выстаўкай навукова-тэхнічных дасягненняў
7 красавіка 2017
Кіраўнік дзяржавы грунтоўна азнаёміўся з усімі стэндамі і напрамкамі, пацікавіўся эфектыўнасцю ўкаранення распрацовак на практыцы. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт звярнуў на новаўвядзенні ў сферы энергетыкі, прамысловасці, касмічных тэхналогій, біятэхналогій.
Лукашэнка: дасягненні навукі не ў поўнай меры працуюць на эканоміку краіны
7 красавіка 2017
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў навуковай сферы назбіралася нямала праблем, якія трэба будзе вырашаць. У прыватнасці, ён звярнуў увагу на інертнасць і грувасткасць структуры навуковай сферы, у тым ліку ў НАН, а таксама на недастатковую ролю Нацыянальнай акадэміі ў стратэгічным планаванні і кіраванні ўсёй навукай.
Новы прэпарат для лячэння расстройстваў страўнікава-кішачнага тракта распрацавалі ў Беларусі
7 красавіка 2017
"Да прэпарата вялікую цікавасць праяўляюць заходнія кампаніі, асабліва латвійская кампанія "Грындэкс". Мы будзем спрабаваць зарэгістраваць яго ў Латвіі з мэтай выхаду на замежныя рынкі", - адзначыў Сяргей Усанаў.
Лукашэнка патрабуе важных рашэнняў у навуковай сферы для яе руху наперад
7 красавіка 2017
У самым пачатку мерапрыемства Прэзідэнт падкрэсліў, што нарада павінна быць рэзультатыўнай. "Хацеў бы, каб мы не ўхаластую спрацавалі, а быў рэзультат. Мы не так часта з вамі сустракаемся, можа, у гэтым і вялікі мінус", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Лукашэнка: вучоным трэба плаціць больш, але за рэзультат
7 красавіка 2017
У аплаце працы вучоных не павінна быць ураўнілаўкі. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што "арыентавацца трэба на тое, каб плаціць больш, але за рэзультат".
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дынаміка валютнага рынку Абарот валютнага рынку Беларусі ў студзені-верасні 2017 года: усяго - $45 млрд 996,1 млн, на пазабіржавым валютным рынку - $30 млрд 206,2 млн, на БВФБ - $6 млрд 898,0 млн, на наяўным валютным рынку - $8 млрд 891,9 млн.