Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Сюжэт

Год гістарычнай памяці

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб аб'яўленні 2022 года Годам гістарычнай памяці.

Ён аб'яўляецца ў мэтах фарміравання аб'ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа.

Год гістарычнай памяці пройдзе пад знакам захавання гераічнай спадчыны і праўды пра ўсе перыяды жыцця беларускага народа, заявил Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, трэба будзе сістэматызаваць гістарычныя даследаванні, мемарыяльныя комплексы, вызначыць на перспектыву даты, падзеі, асобы, якія варта ўвекавечыць, унесці карэктывы ў работу па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі з апорай на факты гераічных подзвігаў продкаў. "Сёння ўся гэта работа з'яўляецца адным з важнейшых напрамкаў забеспячэння нацыянальнай бяспекі краіны", - падкрэсліў беларускі лідар.

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі