Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Год культуры

Год культуры

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 снежня падпісаў указ нумар 522 "Аб аб'яўленні 2016 года Годам культуры".Значная ўвага ў гэтым годзе будзе ўдзелена мерапрыемствам у сферы мастацкай культуры, якая з'яўляецца адным з асноўных сродкаў выхавання ў моладзі патрыятызму і павагі да Радзімы. Таксама прадугледжваецца комплекс мерапрыемстваў, звязаны са знакавымі для культуры Беларусі юбілейнымі датамі.

Лукашэнка павіншаваў газету "Культура" з 25-годдзем з дня выхаду першага нумара
14 кастрычніка 2016
"Сімвалічна, што свой юбілей выданне адзначае ў Год культуры. На працягу чвэрці стагоддзя яно адлюстроўвае значныя падзеі ў духоўным жыцці краіны, служыць надзейным памочнікам і дарадчыкам у рэалізацыі дзяржаўнай культурнай палітыкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Вопыт правядзення Года культуры ў Беларусі цікавы краінам СНД - Святлоў
7 кастрычніка 2016
Галоўнай падзеяй Года культуры ў Беларусі Барыс Святлоў назваў стварэнне зводу законаў - Кодэкса аб культуры. Такога дакумента няма ні ў адной краіне, хоць многія ўжо робяць крокі па ўдасканаленні заканадаўства.
Нацыянальны форум "Музеі Беларусі" ў Магілёве
1 кастрычніка 2016
Цяперашні форум "Музеі Беларусі", які праходзіць у Год культуры, прысвечаны тэме "Музеі ў новай крэатыўнай эканоміцы".
Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі"
30 верасня 2016
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што правядзенне такога аўтарытэтнага мерапрыемства ў Год культуры будзе садзейнічаць далейшай кансалідацыі музейнай супольнасці, укараненню інавацыйных форм работы, выпрацоўцы новых прафесійных падыходаў да развіцця беларускіх музеяў.
Экспедыцыю "Беларусь - краіна талентаў" Маладзёжнага тэатра эстрады першым прыняў Магілёў
26 верасня 2016
У Год культуры тэатр прадаўжае радаваць жыхароў Беларусі рознымі праектамі. Адзін са знакавых - эстрадная экспедыцыя "Беларусь - краіна талентаў", яна накіравана на выяўленне і развіццё творчых здольнасцей моладзі.
Бабруйск можа прэтэндаваць на атрыманне статусу культурнай сталіцы СНД
24 жніўня 2016
Барыс Святлоў, у прыватнасці, адзначыў, што гэты Год культуры стаў вельмі насычаным у плане цікавых мерапрыемстваў, а яго вынікі будуць падводзіцца ў снежні.
Конкурс "Чалавек Года культуры" аб'яўлены ў Беларусі
12 жніўня 2016
У конкурсе могуць удзельнічаць грамадзяне Беларусі - работнікі сферы культуры, педагогі ўстаноў адукацыі ў сферы культуры, супрацоўнікі СМІ (у намінацыі "Асвятленне пытанняў культуры ў сродках масавай інфармацыі"), члены творчых саюзаў.
Самыя культурныя гарады вызначаць у Беларусі
11 жніўня 2016
У рэгіёнах рэалізуецца шмат цікавых праектаў, ёсць нямала самабытных гарадоў, дзе праводзяцца яркія фестывалі, адраджаюцца народныя промыслы, дзейнічаюць экскурсійныя маршруты. Ірына Дрыга адзначыла, што хацелася б, каб такія дасягненні былі заўважаны.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.