Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

Еўрабачанне-2017

Еўрабачанне-2017

Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая. Беларусь на конкурсе будзе прадстаўляць група NAVIBAND.

Тэа, Юзары і IVAN стануць спецыяльнымі гасцямі фіналу нацыянальнага адбору на "Еўрабачанне-2017"
17 студзеня 2017
Тым часам медыяхолдынг прадаўжае падрыхтоўку да фінальнага гала-канцэрта. Сёння ў студыі "600 метраў" Белтэлерадыёкампаніі пачалася работа па мантажы абсталявання і сцэны.
Сімволіка беларускага арнаменту ўпрыгожыла візіткі фіналістаў адбору на "Еўрабачанне-2017"
19 снежня 2016
Згодна з канцэпцыяй, для асновы візітных картак выкарыстана сімволіка беларускага арнаменту. А для рэалізацыі творчай задумы рэжысёрская група ўзброілася добрым настроем, а таксама люмінесцэнтнай фарбай, аргшклом і лямпамі з ультрафіялетам.
Фінал адбору на "Еўрабачанне-2017" адбудзецца ў беларускім тэлеэфіры 20 студзеня
9 снежня 2016
Канцэрт пройдзе ў прамым эфіры. У ім прымуць удзел 13 выканаўцаў і груп, якія прэтэндуюць стаць прадстаўнікамі Беларусі на самым маштабным песенным шоу Еўропы, якое пройдзе ў маі 2017 года ў сталіцы Украіны.
Жараб'ёўка выступленняў фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2017" пройдзе 9 снежня
8 снежня 2016
Нумары выступленняў даведаюцца 13 фіналістаў, якім давядзецца разыграць пуцёўку на міжнародны тэлевізійны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве.
Увайсці ў лік фіналістаў нацадбору на "Еўрабачанне-2017" прэтэндуюць 67 выканаўцаў
30 лістапада 2016
Удзельнік фіналу, які набраў найбольшую колькасць балаў па выніках галасавання прафесійнага журы і галасавання гледачоў, аб'яўляецца пераможцам праекта і становіцца афіцыйным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" у Кіеве (Украіна).
На нацыянальны адбор "Еўрабачання-2017" падалі заяўкі з Беларусі, Расіі, краін Балтыі
23 лістапада 2016
Медыяхолдынг, які арганізуе і праводзіць адбор, а таксама займаецца падрыхтоўкай беларускіх удзельнікаў дарослага і дзіцячага конкурсаў "Еўрабачанне" як член Еўрапейскага вяшчальнага саюза, вядзе падлік заявак.
Праслухоўванне прэтэндэнтаў на ўдзел у "Еўрабачанні-2017" ад Беларусі адбудзецца 30 лістапада
22 лістапада 2016
Тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборачным туры заканчваецца сёння. Апошні дзень адпраўкі бандэролей - 22 лістапада.
Заяўкі на беларускі адбор "Еўрабачання-2017" прымаюцца да 22 лістапада
4 лістапада 2016
Для ўдзелу ў конкурсе трэба каштоўнай бандэроллю накіраваць заяўку на адрас: 220807, г. Мінск, вул. Макаёнка, 9, з паметкай "Нацыянальны адборачны тур конкурсу песні "Еўрабачанне-2017". Апошні дзень прыёму заявак - 22 лістапада.
Белтэлерадыёкампанія пачынае нацыянальны адбор на "Еўрабачанне-2017"
3 лістапада 2016
Афіцыйны беларускі прадстаўнік на "Еўрабачанні-2017" будзе вызначаны ў час транляцыі фіналу нацыянальнага адбору шляхам галасавання тэлегледачоў і прафесійнага журы, па класічнай формуле 50х50.
У "Еўрабачанні-2017" прымуць удзел 43 краіны
31 кастрычніка 2016
Такая ж колькасць краін удзельнічала ў конкурсах 2008 і 2011 гадоў. Сярод удзельнікаў - Румынія і Партугалія, якія вяртаюцца пасля гадавой адсутнасці. Аўстралія мае намер трэці раз удзельнічаць у конкурсе "Еўрабачанне".
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Сельская гаспадарка Беларусі На пачатак 2017 года ў Беларусі налічвалася 8 428,7 тыс. га сельскагаспадарчых зямель, што складае каля 40% ад усіх тэрыторый рэспублікі і супастаўна з плошчай Аўстрыі.