Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У плане святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.

Евангелле 1600 года прадставяць на выстаўцы да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў НММ
15 жніўня 2017
Евангелле рэстаўрыруе ў музеі спецыяліст высокай кваліфікацыі Андрэй Крапіўка. У паслужным спісе майстра - рэстаўрацыя выданняў Францыска Скарыны, многія з іх знаходзяцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі
ДАСЬЕ: Да 500-годдзя з дня выдання Францыскам Скарынам кнігі "Псалтыр"
4 жніўня 2017
Біблія Францыска Скарыны стала першай друкаванай кнігай для ўсходніх славян. Яна выйшла раней, чым англійскі і французскія пераклады, амаль на 50 гадоў апярэдзіла "Апостал", выдадзены ў маскоўскай друкарні. Гэта быў навуковы, духоўны і адукацыйны прарыў.
Спецпраект БЕЛТА: 500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання ў анімацыі
4 жніўня 2017
Маляўнічы відэаролік апавядае аб з'яўленні на беларускіх землях першых кніг і зараджэнні друкарскай справы, аб дзейнасці сусветна вядомага асветніка Францыска Скарыны і іншых вялікіх першадрукароў.
Беларускае кнігавыданне ў гэтым годзе прадставяць на выстаўках у Кітаі, Сербіі і Германіі
3 жніўня 2017
Гаворачы аб праекце "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" Лілія Ананіч падкрэсліла: "Мы ганарымся, што напярэдадні 500-гадовага юбілею беларускага кнігавыдання мы зрабілі адну з лепшых кніг, якія ўвайшлі ў скарбонку нацыянальнага і, упэўнена, сусветнага кнігавыдання".
Арганізатары адзначаюць папулярнасць літаратурнага конкурсу пра Скарыну
3 жніўня 2017
На конкурс паступіла вялікая колькасць работ. Журы ў складзе вядомых пісьменнікаў, вучоных-філолагаў, літаратурных крытыкаў, выдаўцоў, грамадскіх дзеячаў вызначыла лепшыя. Усе прызавыя месцы, а іх шэсць, занялі творы на беларускай мове.
Прэзентацыя кнігі "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" адбудзецца 3 жніўня ў Мінску
1 жніўня 2017
Кніга "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" атрымала Гран-пры Міжнароднага конкурсу краін - удзельніц СНД "Мастацтва кнігі - 2017", Гран-пры Еўразійскай міжнароднай кніжнай выстаўкі Eurasian Book Fair 2017.
Беларусь захоўвае і развівае набыты папярэднімі пакаленнямі патэнцыял - Ананіч
27 ліпеня 2017
Міністр падкрэсліла, што беларускі народ, і такі ж прынцып пакладзены ў аснову дзяржаўнай палітыкі, заўсёды імкнуўся выкарыстоўваць набыты папярэднімі пакаленнямі патэнцыял.
Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе
24 ліпеня 2017
Як паведамілі ў ведамстве, на конкурс эскізных праектаў помніка Францыску Скарыну ў малдаўскай сталіцы Кішынёве, які праводзіла Міністэрства культуры, было пададзена дзевяць заявак.
Альбом "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" ўдастоены Гран-пры конкурсу кніжнай выстаўкі ў Астане
21 чэрвеня 2017
На выстаўцы-кірмашы Eurasian Book Fair 2017 адбыўся конкурс у шасці намінацыях, і галоўная ўзнагарода гэтага конкурсу прысуджана кнізе-альбому "Сусветная спадчына Францыска Скарыны".
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Холдынг "Купалаўскае" Холдынг створаны на падставе ўказа №232 ад 29 чэрвеня 2017 года "Аб стварэнні гаспадарчага таварыства".