Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У плане святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.

Помнік Францыску Скарыну ў Кішынёве будзе ўстаноўлены ў лістападзе
24 ліпеня 2017
Як паведамілі ў ведамстве, на конкурс эскізных праектаў помніка Францыску Скарыну ў малдаўскай сталіцы Кішынёве, які праводзіла Міністэрства культуры, было пададзена дзевяць заявак.
Альбом "Сусветная спадчына Францыска Скарыны" ўдастоены Гран-пры конкурсу кніжнай выстаўкі ў Астане
21 чэрвеня 2017
На выстаўцы-кірмашы Eurasian Book Fair 2017 адбыўся конкурс у шасці намінацыях, і галоўная ўзнагарода гэтага конкурсу прысуджана кнізе-альбому "Сусветная спадчына Францыска Скарыны".
Амаль 350 мініяцюрных кніг прадставяць на выстаўцы ў Гомелі
7 чэрвеня 2017
Выстаўка прымеркавана да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання. На ёй будзе прадстаўлена ўнікальная прыватная калекцыя мінчаніна Яўгена Ксяневіча, якая налічвае каля 350 мініяцюрных кніг.
Масква падключылася да святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
5 чэрвеня 2017
Міністр інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч адзначыла, што мерапрыемства прымеркавана да ўдзелу беларускіх кнігавыдаўцоў у маскоўскім кніжным фестывалі "Красная плошча". "Тое, што ў цэнтры расійскай сталіцы каля Крамля прадстаўлена беларуская кніга, - сімвалічны, важны і добры знак", - сказала яна.
Відэапраект да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання: "Юдзіф" Скарыны гучыць на розных мовах свету
2 чэрвеня 2017
На правядзенне праекта рэдакцыю натхніла аднайменная кніга, другое выданне якой убачыла свет у выдавецкім доме пры падтрымцы Міністэрства інфармацыі Беларусі.
Выданні да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання прадстаўлены на салоне ў Санкт-Пецярбургу
26 мая 2017
На нацыянальнай экспазіцыі госці і ўдзельнікі выстаўкі змогуць азнаёміцца з лепшымі кніжнымі навінкамі беларускіх выдавецтваў 2016-2017 гадоў.
Вучоныя з 10 краін збяруцца ў Полацку на канферэнцыю да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання
23 мая 2017
Плануецца разгледзець шырокі спектр пытанняў, звязаных з развіццём кніжнай культуры, традыцыямі пісьменства, тэкставай камунікацыяй, гісторыяй кніжных і рукапісных збораў, бытаваннем рэдкіх выданняў.
Арганізатары Дня беларускага пісьменства ў Полацку чакаюць шмат замежных гасцей
16 мая 2017
"Гэта свята павінна стаць знакавай падзеяй. Мы адзначаем 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-ы дзень нараджэння Полацка", - сказаў Васіль Жарко.
500-годдзе беларускага кнігадрукавання будзе галоўнай тэмай нацыянальнай экспазіцыі ў Празе
10 мая 2017
Акрамя дэманстрацыі лепшых кніг, выдадзеных у 2016-2017 гадах, асобнай экспазіцыяй наведвальнікам будуць прадстаўлены выданні, прысвечаныя Францыску Скарыну і знакавай юбілейнай даце.
Кнігу "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" прэзентуюць у Нацыянальнай бібліятэцы 3 мая
2 мая 2017
Выданне "Францыск Скарына. Са слаўнага горада Полацка" ўключае найбольш яркія і арыгінальныя нарысы, створаныя на працягу цэлага стагоддзя вывучэння лёсу і творчай спадчыны вялікага беларускага асветніка і першадрукара.
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Пробны перапіс насельніцтва У Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці 2-13 кастрычніка пройдзе пробны перапіс насельніцтва, які стане падрыхтоўчым этапам перапісу насельніцтва Беларусі 2019 года. Прайсці апытанне можна дома і на стацыянарных участках.