Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Сюжэт
Усе сюжэты

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

500-годдзе беларускага кнігадрукавання

Аргкамітэт па святкаванні 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ўзначалілі міністр інфармацыі Лілія Ананіч і міністр культуры Барыс Святлоў. У плане святкавання 500-годдзя беларускага кнігадрукавання каля 60 пунктаў.

Факсімільную "Кніжную спадчыну Францыска Скарыны" можна пагартаць у Нацыянальнай бібліятэцы 5-6 верасня
4 верасня 2017
Акцыя "Чытаем Скарыну разам" пройдзе 5-6 верасня. Увесь шматтомнік, а гэта 21 кніга, будзе знаходзіцца не пад шклом стэлажа, а адкрыты для знаёмства і чытання. Удзел у акцыі свабодны, чытацкі білет не спатрэбіцца.
Эстафета Дня беларускага пісьменства ўрачыста перададзена гораду Іванава Брэсцкай вобласці
4 верасня 2017
Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што сёлетні Дзень пісьменства ў Полацку насычаны мноствам разнастайных мерапрыемстваў. "Наступны Дзень пісьменства юбілейны, і гэта абавязвае таксама правесці свята на найвышэйшым узроўні", - падкрэсліла яна.
Дзень беларускага пісьменства ў Полацку
2 верасня 2017
Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства стартавалі ў Полацку. Дзень беларускага пісьменства ў Полацку аб'яднаў разам тры святы - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і непасрэдна Дзень пісьменства.
Асоба Скарыны мае выключнае значэнне для беларускай гісторыі і культуры - Святлоў
1 верасня 2017
"Асоба Скарыны мае выключнае значэнне для беларускай гісторыі і культуры. Яго імя - гэта своеасаблівы сімвал нацыянальнай ідэнтычнасці", - перакананы Барыс Святлоў.
Развіццё беларускага кнігадрукавання ў сусветным кантэксце абмяркуюць 2 верасня ў Полацку
1 верасня 2017
Ужо больш за дзясятак гадоў круглы стол праходзіць у Дзень беларускага пісьменства і збірае вядомых пісьменнікаў, вучоных, грамадскіх дзеячаў са многіх краін.
Мерапрыемствы Дня беларускага пісьменства стартуюць у Полацку
1 верасня 2017
Дзень беларускага пісьменства ў Полацку аб'яднаў тры святы - 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, 1155-годдзе горада і непасрэдна Дзень пісьменства.
Арыгінал "Малой падарожнай кніжкі" Скарыны ўбачаць госці Дня беларускага пісьменства ў Полацку
31 жніўня 2017
Міжнародны выставачны праект "Дарогамі Скарыны з Белгазпрамбанкам" будзе экспанавацца ў Музеі беларускага кнігадрукавання з 1 верасня. Галоўны экспанат выстаўкі - арыгінал "Малой падарожнай кніжкі", які папоўніў карпаратыўную калекцыю Белгазпрамбанка.
Фільм "Першадрук" паказвае Беларусь часткай еўрапейскай прасторы
30 жніўня 2017
Фільм зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем на студыі "Летапіс" Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм". Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.
Лілія Ананіч : Нацыянальнае кнігавыданне стала візітнай карткай Беларусі за мяжой
30 жніўня 2017
Міністр пераканана, што ў сучаснай Беларусі дастойна прадаўжаюць традыцыі першадрукара Францыска Скарыны. Поспехі беларускіх кнігавыдаўцоў прызнаны за мяжой.
Прэм'ера фільма "Першадрук" адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку
30 жніўня 2017
Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург). Яна паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Прафілактыка абмарожанняў У марознае надвор'е на вуліцу трэба выходзіць у свабодным шматслойным адзенні. Напрыклад, апранаць паліто і пад яго два світары альбо куртку, дзве пары шкарпэтак - паветра захоўвае цяпло менавіта паміж слаямі адзення.